Палітолаг Юрый Васкрасенскі. Фота: politring.com У Мінску 12 жніўня у Мінску невядомымі асобамі быў скрадзены актывіст штабу Віктара Бабарыкі, былы дэпутат Мінгарсавета Юрый Васкрасенскі.

Як стала вядома праваабаронцам, палітолаг хутчэй за ўсё знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Разам з Васкрасенскім знік і ягоны васемнаццацігадовы сын Артур.

Жонка Васкрасенскага дагэтуль не мае з ім аніякіх кантактаў і не ведае, дзе шукаць мужа.

Крыніца: У Мінску знік палітолаг Юрый Васкрасенскі разам з сынам. Магчыма ён у СІЗА КДБ