Момант затрымання Яўгена Васільева. Скрыншот з відэа. На плошчы Перамогі ў Мiнску 12 жніўня супрацоўнікі амапу жорстка затрымалі украінскіх праваабаронцаў і  валанцёраў дабрачыннай арганізацыі "Усход SOS" Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева. Рэуцкі здымаў момант затрымання грамадзяніна супрацоўнікамі ДАІ каля Плошчы Перамогi.

Пазней сайт hromadske.ua паведаміў, што іх кіраўніцтва спрабуе звязацца з Амбасадай Украіны ў Беларусі, аднак там пакуль не адказваюць.

Пазней у МЗС Украіны адрэагавалі на затрыманне ўкраінцаў.

Па стане на раніцу 12 жніўня ў МЗС Украіны паведамлялі, што ў Беларусі затрымалі 9 украінцаў.

Крыніца: Мінск: Жорсткае затрыманне ўкраінскіх праваабаронцаў