ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Міліцыя

11 жніўня МУС заявіла, што інфармацыю пра затрыманых можна атрымаць кругласутачна па тэлефоне 102. Неабходна паведаміць імя і прозвішча затрыманага, дату нараджэння. Нібыта супрацоўнікі паведамяць, ці ёсць чалавек у спісе да суда, але месца ўтрымання выдаваць не будуць.

Людзей, як правіла, для складання пратаколу адвозяць у РУУС таго раёна, дзе адбылося затрыманне. Можна тэлефанаваць у дзяжурную частку і спрабаваць даведацца, ці паступаў чалавек да іх. На практыцы – у РУУС амаль заўсёды адмаўляюць наяўнасць у іх затрыманых.

Нумары дзяжурных РУУС Мінска:

  • Заводскі РУУС: +375173400202
  • Ленінскі РУУС: +375173676202
  • Маскоўскі РУУС: +375172471815
  • Кастрычніцкі РУУС: +375172220446, +375172220442
  • Партызанскі РУУС: +375172784856, +375172784866
  • Першамайскі РУУС: +375172800202, +375172802442
  • Савецкі РУУС: +375172920202, +37517292 95 54
  • Цэнтральны РУУС: +375172880202, +375172887884
  • Фрунзенскі РУУС: +375172130825, +375172076767

Калі праз тры гадзіны чалавека не адпусцілі, яго могуць даставіць у ЦІП або ІЧУ. Зараз у Мінску і ЦІП, і ІЧУ перапоўненыя, частку людзей перавозяць у ІЧУ Жодзіна.

Для Мінска актуальныя наступныя адрасы і тэлефоны:

  • ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў)1-й зав. Акрэсціна, 36а. Тэл.: 8017-372-73-80, 8 017 222-89-13
  • ІЧУ г. Мінска: 1 зав. Акрэсціна, 36. Тэл.: 8 017 372-74-11, 8 017 239-47-31
  • ІЧУ Мінскага раёна (тут знаходзяцца людзі, затрыманыя ў Мінскім раёне):г. Мінск, вул. 20, 8 017 268-88-02, 8 017 229-07-02
  • ІЧУ Жодзіна (пры вялікай загрузцы людзей могуць перавезці сюды): 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 8 017-75 6-38-15Родныя, якія шукалі сваіх блізкіх у Жодзіне, паведамляюць, што інфармацыю змаглі атрымаць у міліцыі па наступных нумарах + 375177565788 і + 375177567790.

Калі не паведамляюць, дзе знаходзіцца чалавек, можна падаць скаргу.

Бальніца

Затрыманыя могуць быць дастаўлены ў бальніцу, калі атрымалі моцныя траўмы. Пазнаваць у першую чаргу стаіць у хуткай дапамогі па тэлефоне 103, а таксама абзвоньваць бальніцы горада. 

Суд

Калі праз 72 затрыманага не адпусцілі, хутчэй за ўсё яго будуць судзіць.

Даведацца, ці паступіла справа блізкага сваяка ў суд, можна ў канцылярыі суда па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:

  • суд Заводскага раёна Мінска: +375 17 330 51 08
  • суд Ленінскага раёна Мінска: +375 17 374 63 68
  • суд Маскоўскага раёна Мінска: +375 17 277 01 88
  • суд Кастрычніцкага раёна Мінска: +375 17 374 64 13
  • суд Партызанскага раёна Мінска: +375 17 358 64 20
  • суд Першамайскага раёна Мінска: +375 17 285 73 39
  • суд Савецкага раёна Мінска: +375 17 272 48 73
  • суд Фрунзенскага раёна Мінска: +375 17 308 91 18
  • суд Цэнтральнага раёна Мінска: +375 17 226 01 76
  • суд Мінскага раёна: +375 17 373 04 88; +375 17 374 04 87
  • суд горада Жодзіна: +375 17 756 65 14 (канцылярыя), +375 17 756 64 86 (сакратар).

Таксама зараз суды могуць праходзіць прама на ІЧУ, куды не дапускаюць сваякоў затрыманых.

Праваабаронца

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць дадзеныя аб затрыманых у Мінску і рэгіёнах. 

СПІСЫ ЗАТРЫМАНЫХ НА МІРНЫХ АКЦЫЯ ПРАТЭСТУ

Cпіс затрыманых у Мінску 9,10 і 11 жніўня. Дапаўняецца

Затрыманні працягнулісяі ў сам дзень выбараў 9 жніўня, і ў ноч на масавых акцыях пратэсту. Па дадзеных МУС, у 33 гарадах краіны былі затрыманы 3000 чалавек.

Затрыманыя ў рэгіёнах 9, 10 і 11 жніўня. Спіс

ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых у рэгіёнах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS - тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Як я магу дапамагчы блізкаму?

Важная інфармацыя для родных і сяброў затрыманых.

Крыніца: Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?