Затрыманні ў Салігорску 4 жніўня. Фота: "Наша Ніва" У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Каля 21 гадзін выбаршчыкі пачалі збірацца на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў. Пачаліся брутальныя затрыманні мірных грамадзянаў. 

Каля 20 чалавек затрымалі ў Віцебску ў двары СШ №45. Затрыманыя дастаўленыя ў ІЧУ. Цэнтральная вуліцы Віцебска, якія вядуць да плошчы Перамогі, заблакаваныя. Працуе толькі гарадскі транспарт і таксі.

На плошчы перад гандлёвым цэнтрам «Атриум» у цэнтры Магілёва сабралася некалькі соцень чалавек, паведамляе Радыё Свабода. Плошча, дзе падчас выбараў зьбіралі подпісы прэтэндэнты ў кандыдаты, аточаная міліцэйскімі машынамі і аўтазакамі. Рух па цэнтральнай вуліцы Першамайскай абмежаваны. Стаянка ў гэтым раёне забаронена. З некаторых машын гучыць песьня «Перамен», міліцыя спыняе такіх кіроўцаў. АМАП стаў выцісняць людзей з плошчы, больш за 20 чалавек на дадзены момант затрымалі.

У Гародні каля 32-школы, дзе знаходзіцца пару ўчасткаў, міліцыя затрымала каля 10 чалавек, найперш розных назіральнікаў. А на Савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек. Праз некаторы час туды прыехаў АМАП і пажарныя машыны. Каля паўсотні амапаўцаў пачалі выціскаць людзей з плошчы і затрымліваць, паведамляе Свабода. Паведмляецца, што затрымана каля 40 чалавек, 5 журналістаў, нават з Гарадзенскай праўды. 

Жыхары Брэста, якія выйшлі ў цэнтр горада пратэставаць супраць вынікаў выбараў, паведамляюць, што супраць іх ужылі слезацечны газ. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Вядома, што ў Браславе міліцыянеры прыходзілі дамоў да Алега Марозава нібыта для размовы. 

У Мазыры да назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на ўчастку №40 Уладзіміра Неўмяржыцкага прыехала машына з міліцыяй, звоняць у кватэру. 

У Заслаўі міліцыянты чакаюць пад пад'ездам Івана Красоўскага. Яны грукаліся да хлопца ў кватэру, а потым выключылі святло. 

Каля 11 гадзін да журналісткі бабруйскага выдання Bobr.by Алесі Лацінскай прыходзіла міліцыя. Шукаюць яе мужа – журналіста і праваабаронцу Сяржука Лацінскага.

У Фаніпалі назіральніцу “Сумленных людзей” Наталлю Бандарэнка спрабавала затрымаць міліцыя.

У Мар’інай Горцы спрабавалі затрымаць актывіста штаба Святланы Ціханоўскай Дзяніса Балашова. Міліцыянеры спрабавалі патрапіць да яго ў кватэру.

У Гомелі ў ноч з 8 на 9 жніўня міліцыянеры ламіліся ў кватэру маці журналістаў Марыі Булавінскай і Сяргеем Ляпіным. Потым выключылі ў кватэры электрычнасць. З раніцы міліцыя зноў пачала грукацца ў дзверы.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS - тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Затрыманні 9 і 10 жніўня ў Мінску. Спіс

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы

Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый пасля выбараў па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах.

У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў. Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня

Крыніца: У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў. Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня Дапоўнена