Крысціна, Андрэй і Мірон Вітушкі. Фота: Радыё Свабода Вечарам 10 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Мірон Вітушка, шаснаццацігадовы сын вядомай беларускамоўнай сям’і Крысціны і Андрэя Вітушак.

Каб высветліць лёс затрыманага Мірона – бацькі пад’ехалі да Цэнтральнага РУУСа, дзе таксама знаходзіліся сваякі іншых затрыманых супрацоўнікамі амапу. Там затрымалі і Крысціну і Андрэя.

Пазней непаўнагадовага Мірона перадалі бабулі.

Пакуль месцазнаходжанне Крысціны і Андрэя Вітушак невядомае.

Крыніца: Затрыманыя Крысціна і Андрэй Вітушкі. Сына аддалі бабулі