Як паведамляе тг-канал "Нашай Нівы", журналістку выдання Наталлю Лубнеўскую параніла ў нагу гумавой куляй. Яе з месца падзеяў забрала хуткая дапамога. Агонь вялі людзі ў форме хакі вялі агонь з боку моста на вуліцы Кальварыйскай. Пазней "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што стралялі менавіта ў журналістаў. Другая куля зачапіла журналістку TUT.BY, зрэзала яе бэйдж.

"Журналісты стаялі групай, былі апранутыя ў камізэлькі для прэсы і мелі бэйджы", — піша БАЖ.

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.

Крыніца: БАЖ: У Мінску стралялі менавіта ў журналістаў