Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" 9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў. За ўвесь гэты час праваабаронцы "Вясны" налічылі больш за 1500 выпадкаў адвольных затрыманняў, больш за 600 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы па палітычна матываваных артыкулах, заведзены шэраг крымінальных спраў, у краіне з'явіліся 23 новыя палітычныя зняволеныя. 

Затрыманні працягваюцца і ў сам дзень выбараў 9 жніўня. "Вясна" абнаўляе спіс затрыманых асобна па Мінску, а таксама па рэгіёнах. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS - тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны".

Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс

Крыніца: Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс