Затрыманні ў Мінску 8 жніўня. Фота Радыё Свабода Вечарам 8 жніўня аўтамабілісты зноў праводзяць акцыю салідарнасці - сігналяць і выстаўляюць рукі з белымі бранзалетамі ў вокны. На Кастрычніцай плошчы тым часам пачаліся затрыманні пешаходаў, якія віталі аўтамабілістаў. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых, сярод якіх:

  • Антон Барушка (затрыманы разам з веласіпедам)

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны". 

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

Крыніца: У Мінску затрымліваюць пешаходаў, якія выказвалі салідарнасць з акцыяй аўтамабілістаў Відэа