Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання. Інфармаванне і дапамога пры затрыманні на мірных сходах (мітынгах). Водгук і сувязь: www.bit.ly/Viasna-Bot-Report

Вясна-бот

@Viasna_bot дапаможа падрыхтавацца да ўдзелу ў мірнай акцыі, звязацца з блізкімі ў выпадку затрымання і справіцца з яго наступствамі.

Якія магчымасці дае "Вясна-бот"?

  • Паведаміць пра сваё затрыманне і/або аб затрыманні іншага чалавека;
  • Праверыць факт затрымання блізкага і даведацца, як яму дапамагчы;
  • Атрымаць дапамогу пасля затрымання;
  • Атрымаць інструкцыі і карысныя парады па падрыхтоўцы да ўдзелу ў мірнай акцыі.

У кожнага карыстальніка тэлеграм-бота ёсць магчымасць ужо цяпер ўнесці свае дадзеныя ў "Асабісты кабінет" у раздзеле "Налады" для таго, каб у выпадку затрымання не марнаваць час на іх увод.

"Вясна" раіць усім азнаёміцца з функцыяналам бота да паходу на акцыі, а таксама будзе рада водгуках па яго працы, якія можна пакінуць па спасылцы: www.bit.ly/Viasna-Bot-Report 

Таксама аб затрыманні можна паведаміць па тэлефоне гарачай лініі "Вясны": +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber), @ViasnaSOS-тэлеграм.

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

 Телеграм-канал Праваабарончага цэнтра "Вясна": https://t.me/viasna96

Крыніца: "Вясна" запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях