Як паведамляе euroradio.fm, у Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным) прыйшлі па іх у гатэль "Мінск". Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска.  Паводле інфармацыі Еўрарадыё, затрыманыя вядоўца Ірына Рамалійская і Іван Грабянюк (абодва жывуць у Празе) і Юрый Баранюк, уласны карэспандэнт "Настоящего времени" з Санкт-Пецярбурга. Ім інкрымінуюць парушэнне заканадаўства аб СМІ — працу ў Беларусі без акрэдытацыі.

Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк, Юрый Баранюк​
Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк, Юрый Баранюк​

Тэлефоны журналістаў цяпер недаступныя.

Крыніца: У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время"