5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў. Алена Маслюкова з Салігорску паведамляе, што ўчора каля ўваходу на ўчастак №10 стаялі дзве лаўкі, а сёння яны зніклі. Назіральніца адзначае, што зніклі і дзве лаўкі, якія знаходзіліся на вуліцы каля выбарчага ўчастку. Калі Алена Маслюкова запыталася, дзе яны падзеліся, а дырэктарка школы, якая з'яўляецца і старшынёй камісіі, пажала плячыма і сышла.

Светлагорск

Пазней Алену Маслюкову пачалі выганяць з будынку школы на падставе таго, што нібыта яна фатаграфуе выбаршчыкаў, і яны ананімна на яе паскардзіліся.

Гомель

Назіральніка ў Гомелі сёння таксама не дапусцілі ў будынак школы, дзе месціцца два ўчасткі.

Верхнядзвінск

Валянціна Болбат паведамляе, што пакуль назіральнікі рэгістравалі заявы ў УВК, у аднаго з іх скралі крэсла, з якім ён прыехаў на ўчастка. Цяпер назіральнік вымушаны сядзець на лесвіцы.

Мінск

Участковая камісія №66 Савецкага раёна Мінска пазбавіла акрэдытацыі назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірыну Крыванос. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна ставарала перашкоды для нармальнай працы камісіі і ўмешвалася ў працу сябраў камісіі. 

Уладзіслаў Курашкевіч пасля 7 гадзін вечара на ўчастку №66 Першамайскага раёна Мінска запісаў відэа, як яму не далі паглядзець пратакол. Відэа было выкладзена на youtube-канале кампаніі "Права выбару". Сёння назіральнік прыйшоў на ўчастак, і яго пазбавілі акрэдытацыі, матываваўшы гэта тым, што ён уварваўся на ўчастак, дэбашырыў і шумеў. Старшыня камісіі Уладзіслаў Галазубец паведаміў назіральніку, што напісаў на яго заяву ў міліцыю па арт. 191 Крымінальнага кодэкса "Перашкода ажыццяўленню працы выбарчых камісій".

Брэст

Вось так выглядае месца назіральніцы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Маргарыты Вялічкінай на ўчастку для галасавання №35 Маскоўскай раённай камісіі Брэста.

vialichkina-2.jpg
Выбарчы ўчастак №35 Маскоўскага раёна г. Брэста

"У гэтым годзе не выбары, а бойня. Старшыня камісіі выганяе, абражае. Учора сем гадзін стоячы назірала за "працэсам" галасавання, вынік: 17 прагаласавалі, 63 запісалі у пратакол, пішам скаргі. А сёння прынесла асабісты стульчык рыбака", - адзначае Маргарыта Вялічкіна.

Інфармацыя будзе дапоўненая

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Другі дзень датэрміновага галасавання: дзяжурствы пад уваходамі і пазбаўленне акрэдытацыі Дапоўнена