Другога і трэцяга жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў. Некаторых затрымліваюць і адпраўляюць у ізалятары для адбыцця раней прысуджаных арыштаў, над іншымі праходзяць суды па адміністрацыйных справах. Увечары другога жніўня на выхадзе з парку Грэкавай у Серабранцы затрымалі актывіста "Народнай грамады", давераную асобу Святланы Ціханоўскай Валянціна Троцкага. Яго даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Вядома, што ў актывіста засталіся 15 "неадседжаных" сутак арышту, таму з вялікай верагоднасцю ён будзе іх адбываць.

Мінск

Таксама стала вядома пра затрыманне паэта Анатоля Кудласевіча, якому раней прысудзілі 10 сутак арышту. Вядома, што ён знік, калі гуляў ва двары з сабакам. На наступны дзень яго сваякам пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Аналагічная сітуацыя адбылася з актывістам Андрэем Шыпуліным, у якога засталіся неадбытымі 10 сутак арышту. Яго таксама затрымалі, калі ён выйшаў гуляць з сабакам.

У Мінску затрыманы блогер Мікалай Маслоўскі

Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.

За расклейку плакатаў увечары ў нядзелю быў затрыманы Андрэй Клінцоў. Вядома, што яго даставілі ў РУУС Першамайскага раёна і не адпусцілі. У суботу за расклейку сцікераў з выявай міліцыянтаў быў затрыманы Леанід Скуратовіч. Вядома, што ён знаходзіцца ў ЦІП да суда. 

Магілёў

Для адбыцця 15 сутак арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі затрымалі магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча

Масты

У Мастах працягваецца пераслед Аляксандра Мілюка, рэгіянальнага каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. На яго ўсё ж склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) па падзеях 3 ліпеня. Тады да Мілюка на вуліцы стаў чапляцца грамадзянін Валянцін Жураўлёў, пасля чаго вельмі хутка пад'ехала міліцыя і затрымала абодвух. Вядома, што Жураўлёву пазней прысудзілі 15 сутак арышту. 

Паводле пратаколу, які пазней склала міліцыя, вынікае, што Мілюк "знаходзячыся ў грамадскім месцы...з хуліганскіх памкненняў выказваў відавочную непавагу да грамадства, абразліва чапляўся, хапаў за вопратку і спрабаваў ударыць Жураўлёва, лаяўся нецэнзурнай лаянкай, чым наўмысна парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян". Пры гэтым на відэа, якое здымаў падчас інцыдэнту сам Мілюк, бачна, што ён гэтага не рабіў. 

Разгляд адміністрацыйнай справы прызначаны на 14.00 трэцяга жніўня ў судзе Мастоўскага раёна. 

На 31 ліпеня Мілюка выклікаюць у Следчы камітэт у якасці падазраванага паводле крымінальнай справы. 

Міліцыянты з Мастоў напісалі заяву на Аляксандра Мілюка за абразу

Як паведаміў каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў, 15 ліпеня да яго дадому з аглядам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Агляд жылога памяшкання актывіста праводзіўся ў рамках праверкі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "абраза прадстаўніка ўлады". На Аляксандра Мілюка 6 ліпеня напісалі заявы ў Следчы камітэт намеснік начальніка АУС Мастоўскага райвыканкама Аляксей Літош і начальнік ААПП АУС Мастоўскага райвыканкама Яўген Кудрашаў. Міліцыянты паскардзіліся следчым, што Мілюк выклаў 3 ліпеня відэа ў тэлеграм-канале "Масты для жыцця", у якім ён абражае супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Вілейка

У 15.00 трэцяга жніўня прызначаны суд над актывістам Андрэем Кудзікам па ч.1 арт 21.16 КаАП (парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем). Пратакол на Кудзіка быў складзены за тое, што ён “пад гучна граючую музыку стукае невядомым прадметам па вечке рондля”, то бок прымае ўдзел у флэшмобе салідарнасці. 

На актывіста Андрэя Кудзіка склалі пратакол за тое, што ён “пад гучна граючую музыку стукае невядомым прадметам па вечке рондля”.

Пратакол па ч.1 арт 21.16 КаАП (парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем) быў складзены на падставе відэа, якое Кудзік нібыта размясціў у тэлеграме на канале “Вілейка для жыцця”.

Светлагорск

Трэцяга жніўня адбыліся суды над затрыманымі ў суботу Юлію Дудко і Арцёма Данілава, якія ў той дзень прыйшлі ў РАУС, даведацца пра лёс затрыманых тры дні таму іх сяброў. І ў выніку самі былі затрыманы. Дудко ставілі ў віну парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 КаАП), то бок за ўдзел у велапрабегах салідарнасці. У чым абвінавачвалі Данілава, невядома.

Суды прашлі прама ў РАУСе. Юліі Дудко далі 10 сутак арышту. Арцём Данілаў верагодна атрымаў 15 сутак.

Хойнікі

У панядзелак распачаўся суд над затрыманым механізатарам Яўгенам Васільковым, аўтарам Youtube-канала «Хойнікі для жыцця». Ён вядомы сваім эмацыйным выказваннем пра выбары і ўдзел у іх настаўнікаў.

Суд над Яўгенам Васільковым у Хоніках. Фота Леаніда Судаленкі
Суд над Яўгенам Васільковым у Хоніках. Фота Леаніда Судаленкі

Затрыманні ў Светлагорску і Хойніках

Увечары 1 жніўня ў Светлагорску каля раённага аддзялення міліцыі амапаўцы затрымалі мясцовых жыхароў Юлію Дудко і Арцёма Данілава, якія прыйшлі ў РАУС даведацца пра лёс затрыманых тры дні таму іх сяброў.

 Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Ізаляцыя актывістаў перад выбарамі працягваецца. Хроніка пераследу 2 і 3 жніўня