Мікалай Маслоўскі Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.

«Гэта яшчэ не спынілася, усё працягваецца», — паведаміла яна.

Мікалай Маслоўскі з'яўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Як піша Радыё Свабода, блогера затрымалі пад час стрыму.

Ён паспеў сказаць, што хоча пагутарыць пра фатаграфаванне бюлетэняў выбаршчыкамі падчас галасавання.

У гэты час да яго падышлі невядомыя і трансьляцыя спынілася.

Мікалай Маслоўскі мае на youtube старонку «Беларусь за перамены» у якой 36,8 тысяч падпісчыкаў.

Крыніца: У Мінску затрыманы блогер Мікалай Маслоўскі