28 ліпеня ў Мінску было затрымана больш за 50 чалавек, што прыйшлі падаць хадайніцтва ў КДБ аб змене меры стрымання для Віктара і Эдуарда Бабарыкі. Частку з затрыманых змясцілі ў ЦІП да суда, а паседжанні пачаліся толькі 30 ліпеня. Тым, каго судзі, прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, і зараз ім патрэбная падтрымка і салідарнасць.

Мы заклікаем падпісаць паштоўку або напісаць ліст тым, хто зараз знаходзіцца за кратамі.

На 14 сутак былі асуджаныя:

  1. Дзмітрый Барэйчук
  2. Аляксей Скрыпнік 
  3. Аляксандр Васілевіч 
  4. Уладзімір Іваноў

Хлопцы выйдуць на волю вечарам 11 жніўня.

15 сутак у ізаляцыі правядуць:

  1. Арцём Кармэс
  2. Уладзіслаў Лушчынскі
  3. Віктар Маркаў
  4. Сяргей Каламенкін 
  5. Андрэй Лукашэвіч 

Яны будуць вызваленыя ўвечары 12 жніўня.

Адміністрацыйна арыштаваных утрымліваюць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, а калі месцаў там не хапае – пераводзяць у будынак Ізалятара часовага ўтрымання. Таму, калі дакладна не вядома, дзе знаходзіцца арыштант, лепш дасылаць лісты і паштоўкі на два адрасы:

  • Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў: 1-ы завулак Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089
  • Ізалятар часовага ўтрымання: 1-ы завулак Акрэсціна, 36А, г.Мінск, 220089

Акрамя таго, затрыманым яшчэ 14 і 15 ліпеня прызначаюць суды, але паседжанні пераносяць зноў і зноў на невызначаны тэрмін. Праваабарончы цэнтр “Вясна” сочыць за сітуацыяй.

24 палітзняволеных застаецца за кратамі

Нагадаем, што зараз па розных крымінальных справах у СІЗА ўтрымліваюцца: 

  • Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі: Дзмітрый Фурманаў, Аляксандр Арановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, Андрэй Новікаў.
  • Палітыкі Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, а таксама Сяргей Спарыш
  • Блогеры: Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Дзмітры Казлоў, Уладзімір Няронскі, Уладзімір Цыгановіч, Ігар Лосік.

Лісты і паштоўкі можна дасылаць усім, акрамя Дзмітрыя Фурманава і Паўла Севярынца, па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050. 

Дзмітры Фурманаў пераведзены ў Жодзінскае СІЗА па вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160. А Павел Севярынец утрымліваецца ў Мінскім ІЧУ: 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, Мінск, 220089

  • Віктар Бабарыка, яго сын Эдуард Бабарыка і паплечнікі: Святлана Купрэева, Уладзімір Дудараў, Алена Карагачава, Дзмітрый Карака

Віктар Бабарыка і яго каманда ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, адрас для карэспандэнцыі: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050.

Уладзімір Дудараў знаходзіцца ў СІЗА Магілёва па адрасе: СІЗА, вул. Крупскай, 99 А, г. Магілёў, 212011

А таксама асуджаныя на турэмныя тэрміны і адбываюць пакаранне палітвязні: 

  • Мікіта Емельянаў - адрас для лістоў: ПК-2, вул. Сікорскага, д. 1, г. Бабруйск, 213800.
  • Іван Комар - адрас для лістоў: ПК-17, вул. 1-я Заводская, д. 8, г. Шклоў, 213004.
  • Міхаіл Жамчужны - адрас для лістоў: ПК-9,  вул. Дабралюбава 16, г. Горкі, Магілёўская вобласць, 213410.

Крыніца: Салідарнасць – наша сіла! Падпішы паштоўкі арыштантам