Дзяніс Урбановіч Лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча хочуць апытаць па факце здзяйснення крымінальнага злачынства. Сам актывіст знаходзіцца ў доме бацькі ў Лагойскім раёне.

Як паведаміў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў, дом ачэплены супрацоўнікамі міліцыі і людьмі ў цывільным.

Пакуль вядома, што Дзяніс Урбановіч не збіраецца адчыняць ім дзверы.

Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей.

Крыніца: Лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча сілавікі заблакавалі ў доме бацькі