У судзе Савецкага раёна горада Мінска 29 ліпеня павінны былі працягнуцца судовыя пасяджэнні над трыма чалавекамі, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by. Суды над імі распачаліся яшчэ 23 ліпеня. У той дзень да штрафаў асудзілі шэсць чалавек, а судовыя пасяджэнні над Анастасіяй Лобан, Аляксандрам Галубковым і Аляксандрам Райчонкам перанеслі.

У Мінску прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by. Асудзілі не ўсіх

У судзе Савецкага раёна горада Мінска прайшлі судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.

Але 29 ліпеня судовыя пасяджэнні ізноў перанеслі, але ўжо на нявызначаны тэрмін.

Анастасію Лобан авінавачваюць у парушэнні ч. 1. арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Яе маладога чалавека — Аляксандра Галубкова — у парушэнні арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Аляксандра Райчонка — у парушэнні абодвух артыкулаў. Акрамя гэтага, над Аляксандрам Галубковым быў запланаваны разгляд адміністрацыйнай справы па арт.17.1 (дробнае хуліганства). Гэта звязана з канфліктам з кіроўцам BMW 23 чэрвеня, каля крамы symbal.by — менавіта тады да чаргі пад’ехаў аўтазак і затрымаў людзей. Канфлікт быў вычарпаны па пагадненні бакоў, але міліцыянты ўсё ж такі склалі пратакол на Галубкова за дробнае хуліганства. Тым не менш, разгляд гэтай справы быў таксама перанесены.

Крыніца: Працяг судоў над тымі, хто стаяў у чарзе ў symbal.by, перанесены на нявызначаны тэрмін