Ілюстратыўнае фота. 28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманні, на актывістаў працягваюць складаць пратаколы, а ў брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус. 

Масты

У Мастах затрымалі Рамана Рабцова, які рапаўсюджваў выбарчыя матэрыялы ў прыватным сектары, прасоўваў іх людзям у плоты і скрынкі. Яго затрымала міліцыя, забралі тэлефон і ўвезлі ў РУУС складаць пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за распаўсюд рэкламнай прадукцыі ў недазволеных месцах. 

Орша

У Оршы затрымалі Іллю Ціханава. У гэты дзень ён на сваёй машыне мусіў везці давераных асобаў Святланы Ціханоўскай на пікет у Талачын. Па папярэдня йінфармацыі на яго складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд хутчэй за ўсё адбудзецца заўтра.

Светлагорск

У Светлагорску пасля пікета Святланы Ціханоўскай мясцовага актывіста Валерыя Смалянчука выклікаюць у РАУС на 30 ліпеня, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП. Верагодна гэта звязана з тым, што падчас пікету ён заклікаў людзей прыходзіць на плошчу ў Светлагорску па нядзеляз і падтрымліваць тым самым экаактывістаў.

Гродна

Сёння скончыўся 15-суткавы тэрмін арышту лідчаніна Дзяніса Рудзевіча, але волю яго не выпусцілі. На яго склалі новы адміністрацыйны пратакол па 23.34 КаАПі (за што менавіта - пакуль невядома) і будуць заўтра судзіць у Лідзе. 

Брэст

Тэлеграм-канал грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" паведаміў, што па стане на 16.30 адбываецца ператрус у кватэры іх брэсцкага каардынатара Андрэя Шарэнды, дзе ён пражывае з жонкай і двума дзецьмі.

Ператрус праводзяць супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Берасця. Пастанова падпісаная старэйшым участковым інспектарам міліцыі Даўжанюком.

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Хроніка 28 ліпеня: Затрыманні, новыя пратаколы і ператрус