Ілюстрацыйнае фота У сераду, 15 ліпеня, стала вядома, што назіральнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) упершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары, бо не атрымалі запрашэнне ад МЗС. Як паведаміла дырэктарка БДІПЧ АБСЕ адсутнасць афіцыйнага запрашэння не дазваляе ім назіраць за ходам выбарчага працэсу. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч лічыць такое рашэнне беларускіх уладаў палітычным, ніяк не звязаным з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і ў свеце.

"Гэта яшчэ больш абвострыць міжнародную крытыку дзеянням улады ў час гэтай кампаніі"

"Наша кампанія з самага пачатку казала пра пагрозу адсутнасці міжнародных назіральнікаўна прэзідэнцкіх выбарах. Раней улады накіроўвалі запрашэнне амаль ад напачатку кампаніі, што дазваляла Офісу БДІПЧ накіроўваць у час збору подпісаў першасную тэхнічную місію, а затым разгортваць штаб і з моманту рэгістрацыі кандыдатаў пачыналі працу рэгіянальныя доўгатэрміновыя назіральнікі. А затым з моманту пачатку датэрміновага галасавання і кароткатэрміновыя. Так было заўсёды, акрамя гэтай кампаніі. Рашэнне не запрашаць назіральнікаў — гэта палітычнае рашэнне. Відавочна, сітуацыя з эпідэміяй не перашкаджала запрасіць міжнародных назіральнікаў, пакінуўшы ім права самім вызначаць магчымасці і фармат місіі ва ўмовах пандэмііі. Такі крок сведчыць, што  дзяржава праігнаравала свае абавязальніцівы як чалец АБСЕ, а ўлады ўзялі крок на міжнародную ізаляцыю. Гэта будзе мець негатыўныя наступствы і яшчэ больш абвострыць міжнародную крытыку дзеянням улады ў час гэтай кампаніі. Нажаль спачатку ўлады праігнаравалі рэкамендацыі міжнароднай місіі БДІПЧ на мінулых выбарах, а зараз зрабілі немагчымымі ўмовы правядзення паўнавартаснага міжнароднага назірання", — каментуе сітуацыю каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч.

"Мы спадзяемся, што ўлады ўстрымаюцца ад пераследу нацыянальных назіральнікаў"

"У такой сітуацыі вельмі ўзрастае роля незалежнага грамадскага назірання ўнутры краіны. У сваю чаргу мы вельмі спадзяемся, што ўлады ўстрымаюцца ад пераследу нацыянальных назіральнікаў, а таксама створаць усе ўмовы для магчымасці назіраць усе застаўшыяся этапы кампаніі, асабліва за галасаваннем і падлікам галасоў на ўчастках. Вельмі важна каб нацыянальныя назіральнікі без пагрозаў, перашкодаў і пераследу маглі ажыццяўляць назіранне", — адзначае Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, не будуць прысутнічаць на гэтай выбарчай кампаніі і назіральнікі ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ. 

Назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ не прыедуць на выбары ў Беларусь

Парламенцкая асамблея АБСЕ не зможа накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь, паведаміў TUT.BY кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: Уладзімір Лабковіч: Рашэнне не запрашаць назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ — гэта палітычнае рашэнне