Следчы камітэт. Фота з афіцыйнага тэлеграм-канала Раніцай 15 ліпеня ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзянаў у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 

"У дадзены момант праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Усе відэаматэрыялы, размешчаныя ў Інтэрнэце, далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы і ў сапраўдны момант вывучаюцца следчымі. Асобы, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманыя. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка", - паведамляе СК.

Нагадаем, увечары 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту з-за нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Больш за 250 чалавек было затрымана ў сталіцы. Каля Центральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага адбыліся сутычкі грамадзянаў з супрацоўнікамі АМАПу. 

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)

Затрыманні адбываліся і працягваюць адбывацца ў розных частках горада: на і каля плошчы Перамогі, каля Кастрычніцкай плошчы, на Нямізе, каля цырку і г.д. АМАПаўцы і супрацоўнікі ў цывільным часта выкарыстоўваюць грубую фізічную сілу, збіваюць людзей дубінкамі, нагамі і кулакамі.

Крыніца: Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку ў Мінску Відэа