Затрыманне раварыстаў у Мінску. Фота з тэлеграм-каналу "Беларусь галаўнога мозгу" Увечары 10 ліпеня ў Мінску адбываўся велапрабега салідарнасці. Каля 21 гадзінаў некалькі чалавек спынілі супрацоўнікі ГАІ нібыта за тое, што яны званілі ў веласіпедныя званкі. На месца прыехалі супрацоўнікі АМАП. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу". 

Ёсць інфармацыя пра як мінімум 15 затрыманых раварыстаў каля Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. 

На ўдзельнікаў складаюць пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руха, штрафуюць на 1 базавую велічыню і адпускаюць.

Інфармацыя будзе дапаўняцца. 

Крыніца: Затрымана не менш 15 удзельнікаў велапрабега салідарнасці