Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Нью-Ёрку Па ініцыятыве дэпутатаў Еўрапейскага парламента 10 ліпеня праходзіць анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі “Час для пераменаў”.

У праграме сустрэчы – музычны блок і дыскусія з беларускімі праваабаронцамі, грамадскімі і палітычнымі актывістамі, журналістамі, блогерамі, інтэрнэт-парталамі СМІ і малым бізнесам, дзеячамі культуры і музыкамі, якія смела дэманструюць сваю рашучасць гаварыць адкрыта.

“З 26-гадовым аўтарытарным праўленнем Лукашэнкі ў краіне падзеі апошніх некалькіх месяцаў паказваюць, што беларускі народ хоча пераменаў. Яны хочуць змены кіраўніцтва краіны і хочуць абраць дэмакратычны шлях для сваёй краіны.

На жаль, рэпрэсіі рэжыму супраць кандыдатаў і простых людзей у цяперашні час не дазваляюць прэзідэнцкім выбарам у Беларусі стаць магчымасцю для людзей зрабіць стратэгічны выбар: працягваць як раней ці выбраць шлях мудрых пераменаў. Мы павінны праявіць салідарнасць з беларускім народам і выразна запатрабаваць ад Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, у тым ліку і ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты”, - гаворыцца ў апісанні мерапрыемства.

Сустрэча транслюецца на старонцы мерапрыемства ў Facebook, а таксама на старонцы Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Крыніца: "Час для пераменаў": анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі