Тэма выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысутнічае практычна на ўсіх інфармацыйных сайтах горада над Бугам. Між тым, просты аналіз публікацый сведчыць аб розных падыходах у асвятленні сёлетняй электаральнай кампаніі. Сайт Брэсцкай абласной газеты “Заря”  практычна штодня змяшчае матэрыялы выбарчай тэматыкі, пераважна карыстаючыся інфармацыяй дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА. Аднак час ад часу тут друкуюцца ўласныя матэрыялы і нават "вострыя" памфлеты, як напрыклад матэрыял пра масавае непрызнанне сабраных подпісаў несапраўднымі – “А праблема та дутая”.

Аўтар сцвярджае, што “сярэднестатыстычнаму беларускаму грамадзяніну часта “засоўваецца” тэзіс аб масавым прызнанні сабраных подпісаў несапраўднымі. Аднак гэта з лёгкасцю абвяргаецца на месцах: подпісы, калі і анулююцца, то па важкіх ўважлівых прычынах”.

Няшмат інфармацыі пра выбары яшчэ на адным афіцыйным сайце - "Брестский вестник". Акрамя інфаграфікі ў Каляндарным планам правядзення выбарчай кампаніі тут змяшчаецца афімцыйная інфармацыя гарадскіх уладаў і паведамленні выбарччых камісій горада.

Сайты Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага гарвыканкама змяшчаюць пераважна афіцыйную інфармацыю мясцовых органаў улады, Цэнтральнай камісіі па выбарах, рашэнні мясцовых выбарчых камісій, пазбягаючы пры гэтым вострых і палемічных тэм.

Раздзелы, прысвечаныя выбарчай кампаніі створаны таксама на многіх іншых іншых інфармацыйный сайтах: “Віртуальны Брэст”, “Брестская газета”, “Вечерний Брест”.

Матэрыялы, размешчаныя ў адпаведных рубрыках даюць чытачу ўяўленне не толькі пра розныя этапы выбарчай кампаніі, але і аб грамадска-палітычным фоне ў горадзе пад час выбараў, пра дзейнасць выбарчых штабоў вылучэнцаў у кандыдаты Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы.

Асвятляюцца таксама масавыя мерапрыемствы ў ходзе выбарчай кампаніі і затрыманні іх удзельнікаў.

Як правіла, інфармацыя аб выбарах прэзідэнта аднаўляецца практычна штодня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Як асвятляюць прэзідэнцкія выбары інфармацыйныя сайты Брэста Фота