Днём 3 ліпеня на выхадзе з дому супрацоўнікі міліцыі чакалі актывістку з Гомеля Алену Давыдаву

Яе затрымлівалі адразу некалькі міліцыянераў, якія пасадзілі жанчыну ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку. 

Паведамляецца таксама, што быў затрыманы Аляксей (прозвішча ўдакладняецца). 

Нагадаем, 3 ліпеня ў Гомелі людзей заклікалі прыходзіць на гарадскі пляж з 12.00, прыносіць з сабой калонкі з музыкай, мячы і пляжныя тапкі.

Крыніца: У Гомелі затрымалі Алену Давыдаву Відэа