Эдуард і Віктар Бабарыка. Фота: "Радыё Свабода", Уладзь Грыдзін Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленні ад сплаты падаткаў і даванні хабару, паведамляе "Радыё Свабода".

Гэта вынікае са спісу крымінальных спраў апэляцыйнай інстанцыі, якія разглядае судовая калегія Мінскага гарадзкога суду. Спіс сфатаграфавала прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Віктара Бабарыку абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнагаа кодэксу Беларусі:

  • ч. 2 арт. 235 КК («Адмываньне» грошай, атрыманых злачынным шляхам, паўторна, з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў або ў асабліва буйным памеры; пагражае ад 4 да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам);
  • ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленьне ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры; да 5 гадоў абмежаваньня або ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам);
  • ч. 2 арт. 431 КК (Даванне хабару паўторна або ў буйным памеры; да 5 гадоў абмежаваньня або ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі).

Ягонага сына Эдуарда Бабарыку — ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК).

Крыніца: Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў