Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот). Фота "Радыё Свабода" Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Зміцера Казлова і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір НяронскіСяргей ПятрухінАляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаўпалітык Мікалай Статкевіч. 15 з іх прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) — новы фігурант справы па арт. 342 КК РБ

Youtube-блогер з Барані Зміцер Казлоў, вядомы як "Шэры кот", таксама стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў сваім лісце.

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

Праваабаронцы, кіруючыся заявай беларускай праваабарончай супольнасці ад 9 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”, лічаць, што і Сяргей Пятрухін, і Уладзімір Няронскі таксама з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Таму што 29 траўня ў Гродне адбываўся мірны сход у межах выбарчага працэсу і ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не было. Гэта вынікае са шматлікіх відэа, якія размешчаны ў інтэрнэце.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.

Палітык Мікалай Статкевіч прызнаны палітычным зняволеным

Палітык Мікалай Статкевіч затрыманы па падазрэнні ў ажыццяўленні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

У сувязі з затрыманнем блогера і адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абрання ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Беларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першага, дзевятага і адзінаццатага чэрвеня 2020 году, прызналі Ігара Лосіка палітычным зняволеным. 

Крыніца: Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным