Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org 30 чэрвеня з лідарам Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і кіраўніком партыі «Народная Грамада» Мікалаем Статкевічам у СІЗА МУС №1 у Менску, куды ён пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання, сустрэўся ягоны абаронца - адвакат Уладзімір Сазанчук.

Пра гэта сайту Charter97.org  паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч. Паводле ейных слоў, ад адваката стала вядома наступнае:

- Мікалай Статкевіч перадае прывітанне ўсім людзям добрай волі, якія яго падтрымліваюць. Як выказаўся Статкевіч, «гонар ім, рэспект і павага».

Пра сябе ён паведаміў, што яму ад імя начальніка следчай групы Следчага камітэта палкоўніка юстыцыі Агафонава абвясцілі падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.342 КК Рэспублікі Беларусь.

Сутнасць выстаўленых падазрэнняў у тым, што нібыта Статкевіч «групай асоб паводле папярэдняй змовы з Ціханоўскім, Арановічам, Сакавым, Фурманавым, Новікавым і іншымі асобамі, размеркаваўшы ролі і ўзгадніўшы дзеянні, пад фармальнай нагодай збору подпісаў выбарцаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Ціханоўскай Святланы шляхам пікетавання, арганізаваў групавыя дзеянні, якія адбыліся 29 траўня 2020 года на пл. Савецкай у Гародні ў выглядзе незаконнага масавага мерапрыемства - мітынгу, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія выявіліся ў наўмысным гвалце і пагрозах выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці і прымусу да змены характару гэтай дзейнасці..."

Гэта значыць, сутнасць выстаўленых падазрэнняў тая ж, што і астатнім арыштаваным хлопцам, і ўсіх іх аб'ядноўваюць у адну справу.

Мікалаю Статкевічу, з паведамлення адваката, выстаўленыя вышэйпаказаныя абсурдныя падазрэнні катэгарычна адмаўляе, паказвае, што ніякага злачынства ён не чыніў, і ў Гародні апошні раз быў увосень мінулага года.

Статкевіч паведаміў, што падчас адбыцця арышту ў турме на Акрэсціна паводле адміністрацыйнай справы, мелі месца ўсякія правакацыі, аб дэталях якіх у яго пакуль няма часу распавядаць.

Сустрэча з адвакатам доўжылася блізу 10-15 хвілін.

Палітык Мікалай Статкевіч прызнаны палітычным зняволеным

Палітык Мікалай Статкевіч затрыманы па падазрэнні ў ажыццяўленні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Крыніца: Экстранае паведамленне адваката Мікалая Статкевіча