У Мінску 30 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Мерапрыемства суправаджалася масавымі затрыманнямі ў розных часках горада. Па падліках "Вясны", у сталіцы ў той вечар было затрымана больш за 260 чалавек.

Больш 60 чалавек асудзілі ў мінулы панядзелак,  29 чэрвеня ў мінскіх судах адбылося больш за 50 судовых паседжанняў па артыкулам 23.34 і 23.4 КаАП. Сёння ў мінскіх судах прызначана больш за 30 судовых паседжанняў.

Дзе і над кім праходзяць суды 30 чэрвеня?

Суд Кастрычніцкага раёна:

  • 10.50. Азараў П. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — А. Рудзенка. 
  • 11.10. Пунцік Д. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — А. Рудзенка.
  • 11.30 Спірыдонаў А. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — А. Рудзенка.
  • 11.50. Нагавіцын Д. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — А. Рудзенка.
  • 12.20 Андрэй Васілеўскі (ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 КаАП). Суддзя — А. Рудзенка.

Суд Цэнтральнага раёна:

  • 09.15. Раман Рос-Анашенков. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — В. Есьман. Вынік — 10 базавых (270 рублёў).
  • 09.15. Уладзімір Арочка. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — А. Длужнеўскі. 
  • 09.15. Грынёў Р. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Вікторыя Шабуня.
  • 09.15 Н. Барысаў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Іван Касцян.
  • 09.15. Мікіта Хмуровіч (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — В. Свістунова.
  • 09.15. Т. Ключнік (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Юлія Густыр. Вынік — папярэджанне.
  • 09.15. Міраслаў Мацкевіч (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Таццяна Акавітая.
  • 09.15. А. Пілат. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — В. Есьман. Вынік — папярэджанне.
  • 10.00. Я. Булгакаў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Юлія Густыр. Вынік — папярэджанне.
  • 10.00. Аляксандр Карцаў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Таццяна Акавітая.
  • 10.00. Антоній Бадзей. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — В. Есьман. Вынік — папярэджанне.
  • 10.00. К. Руды (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Іван Касцян.
  • 10.00. Дубовік Н. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Вікторыя Шабуня. Вынік — папярэджанне.
  • 10:00. Палюшчук Ж. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — В. Свістунова. 
  • 10.00. Уладзімір Арочка. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — А. Длужнеўскі. 

Суд Ленінскага раёна:

  • 09.15. Сулімаў В. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Д. Маргайлік. Вынік — папярэджанне.
  • 09.30 Ладуцька В. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Т. Шоцік. Вынік — папярэджанне.
  • 10.00. Андрэй Гацак (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Т. Дарашчонак.
  • 10.00. Рагоўская О. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Ю. Шут. Вынік — папярэджанне.
  • 10.10. Сулімава М. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Е. Кухарава.
  • 10.30. Паўловіч А. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Т. Шоцік.
  • 11.00. Якубоўскі С. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Ю. Шут.
  • 11.30. Брагінец Е. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Т. Шоцік.
  • 12.00. Судас А. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Ю. Шут.
  • 12.30. Ягораў А. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — Т. Шоцік.

РУУС Першамайскага раёна:

  • 11.00. Юрый Будан.

Суд Фрунзенскага раёна:

  • 11.30. Павел Буднік.
  • 14.10. Івашын І. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — М. Ярохіна.

Суд Партызанскага раёна:

  • 15.30. Пашук Д. (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя — О. Паўлоўская.

На акцыях "Ланцуг салідарнасці "(а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, усяго было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. Больш за 100 судоў над часткай затрыманых ужо прайшлі 22, 23 чэрвеня, 29 чэрвеня.

Больш за 50 судоў над удзельнікамі мінскага "Ланцугу салідарнасці". Вынікі

Панядзелак 29 чэрвеня ў Мінску зноў пачынаецца з судоў над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Мерапрыемства суправаджалася масавымі затрыманнямі ў розных часках горада. Па падліках "Вясны", у сталіцы ў той вечар было затрымана больш за 260 чалавек.

"Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. 18 чэрвеня на першай акцыі ў Мінску затрыманняў не было.

BY_Help заклікае падтрымаць рэпрэсаваных падчас выбарчай кампаніі

Ініцыятыва па зборы сродкаў BY_Help запусціла Краўдфандынг у падтрымку тых, хто быў затрыманы і прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года.

Крыніца: Суды за «ланцугі салідарнасці» працягваюцца 30 чэрвеня. Спіс абнаўляецца