Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка.

Падсуднага даставілі ў суд, ён закаваны ў кайданкі і ў апрануты ў спецвопратку смяротніка з надпісам "ІМН" ("исключительная мера наказания" - заўв. рэд.).

Старшынствуе - суддзя Сяргей Кандрацьеў.

На пасяджэнні прысутнічае каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранн" Андрэй Палуда, таксама журналісты.

На пачатку працэса Віктар Скрундзік заявіў хадайніцтва аб выкліку сведак - начальніка РУУС і іншых падсудных па справе - Валянціна Бушніна, Сяргея Захарчанка і Віталя Мяцежа. Па меркаванні падсуднага, сведкі маглі б распавесці, як адбывалася злачынства на самой справе. 

Але суд адхіліў хадайніцтва.

Крыніца: Вярхоўны суд разглядае скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка