Пікет па збору подпісаў за Валерыя Цапкалу ў Віцебску 29 чэрвеня 2020 года ў 13.00 адбылося паседжанне Кастрычніцкай раённай г. Віцебска камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні былі абвешчаныя вынікі праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах для збору подпісаў у падтрымку асобаў, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Свецік прысутнічаў на пасяджэнні. Ён паведаміў вынікі праверкі подпісаў. Так камісія палічыла сапраўднымі:

  • 4320 подпісаў за Віктара Бабарыку (недакладныя - 0,52%);
  • 519 подпісаў за Андрэя Дзмітрыева (недакладныя - 0,87%),
  • 1431 подпіс за Ганну Канапацкую (недакладныя - 1,26%),
  • 10607 подпісаў за Аляксандра Лукашэнку (недакладныя - 0,03%),
  • 1669 подпісаў за Святлану Ціханоўскую (недакладныя - 0,54%),
  • 901 подпіс за Сяргея Чэрачэня (недакладныя - 5,97%).

А вось усе 1221 подпіс за вылучэнне кандыдатам Валерыя Цапкалы прызнаныя камісіяй несапраўднымі, бо пры праверцы было выяўлена 15,45% недакладных подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Кастрычніцкай раённай камісіі Віцебска ўсе подпісы за Валерыя Цапкалу палічылі несапраўднымі