Юрась Губарэвіч у судзе. Старшыня "Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч абскардзіў 29 чэрвеня пастанову суда Першамайскага раёна Мінска, згодна з якой ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак. Вынік разгляду  прадказальны – скарга палітыка не задаволеная, а пастанова суду пакінутая ў сіле.

30 чэрвеня каля Камароўскага рынку адбываўся пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты. На многіх грамадзян, якія прыйшлі аддаць свае подпісы за вылучэнцаў, былі ў той дзень складзеныя пратаколы правапарушэння.

Згодна з пратаколам, Губарэвіч выкрыкваў лозунгі "Стоп таракан!", "Свабоду Ціханоўскаму!" і іншыя і прымаў удзел у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй.

Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Анастасія Ляйкоўская пастанавіла, што Губарэвіч парушыў артыкул 23.34 КаАП і прыняла рашэнне пакараць яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Аднак у той дзень Губарэвіча не затрымалі.

Крыніца: Юрась Губарэвівч не змог пераканаць Мінгарсуд у сваёй невінаватасці – пастанова аб арышце пакінутая ў сіле