Кармленне галубоў у Віцебску. Ілюстрацыйнае фота. Жыхар Віцебска Аляксандр Вайтоў 21 чэрвеня выйшаў на цэнтральную плошчу абласнога цэнтра на акцыю, вядомую як "кармаленне галубоў". Праз хуткі час яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў аддзяленне.

Там Вайтова прымусілі здаць адбіткі пальцаў і падпісаць незразумелую паперу аб тым, што ён згодны на разгляд адміністрацыйнай справы без ягонага ўдзелу ў судовым працэсе.

Пратакол складзены за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.

На які дзень прызначаны муд - пакуль невядома.

Крыніца: Кармленне галубоў па-віцебску: затрыманне і пратакол