20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні.

Як паведамляе "Радыё Свабода", каля крамы "Цэнтральны" супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў бусік двух чалавек, якія замаўлялі каву. У аднаго з іх на заплечніку быў бел-чырвона-белы сцяжок.

Па звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", на дадзены момант у Мінску затрыманы:

  • Сушчынскі Дзмітрый
  • Таранда Уладзіслаў

У Ганцавічах, што ў Брэсцкай вобласці, дзе каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на ланцуг салідарнасці. Па звестках карэспандэнта "Ганцавічкага часу", які веў стрым, затрымана ня менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы.

2020-06-20_gancavichy.jpg
Скрын са стрыму "Ганцавічкага часу"

Імаверна, і карэспандэнта "Ганцавічкага часу", які вёў стрым, таксама затрымалі.

Затрыманыя ў Барысаве:

  • Гордзіеўскі Дзмітрый
  • Шапцый Юрый
  • Хадасевіч Барыс
  • Самсонаў Іван
  • Самсонава Святлана

Крыніца: Затрыманні ў Беларусі працягваюцца і 20 чэрвеня Дапоўнена