Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Праваабаронца “Вясны” са Светлагорска Алена Маслюкова паведаміла сёння у 18 гадзін, што яе забралі ў мясцовы РАУС. Абставіны высвятляюцца.

Учора, 19 чэрвеня, Алена Маслюкова маніторыла ў якасці праваабаронцы "ланцуг салідарнасці", які праходзіў у Светлагорску. 

А 17 чэрвеня Алену Маслюкову пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па  частцы 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

"Яны мяне не запалохаюць!" Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых.

Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.

Крыніца: Затрымана праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова