У панядзелак, 22 чэрвеня, чакаецца суд над сябрам ПЦ “Вясна” і журналістам bobr.by з Бабруйску Сяржуком Лацінскім. Сяржука Лацінскага затрымалі ў Бабруйску 19 чэрвеня падчас “ланцуга салідарнасці”.  Пра гэта ён паспеў паведаміць “Вясне” у 20.16. Пры сабе Сяржук меў пасведчанне журналіста bobr.by (бабруйскі інтэрнэт-партал). Разам затрымалі і яго жонку Алесю Лацінскую, таксама журналістку bobr.by. Прыкладна апоўначы яе вызвалілі.

Сяржук Лацінскі. Фота: ПЦ
Сяржук Лацінскі. Фота: ПЦ "Вясна".
Алеся Лацінская падчас затрымання. Фота: bobr.by
Алеся Лацінская падчас затрымання. Фота: bobr.by

На дадзены момант Сяржук Лацінскі знаходзіцца ў бабруйскім Ізалятары часовага ўтрымання.

Крыніца: Затрыманага сябру ПЦ “Вясна” і журналіста Сяржука Лацінскага будуць судзіць