Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка, вылучэнка ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, калі сёння (20 чэрвеня) спрабавала яму перадаць перадачу.

Раней, 13 чэрвеня, праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што Ціханоўскі змешчаны ў карцар СІЗА-1 і прабузе там да 19 чэрвеня. Пра гэта таксама даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачу. Дакладная прычына накладзенага пакарання — невядомая.

Крыніца: Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня