На 25 красавіка ПЦ “Вясна” мае пацверджанне наконт 16 фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія дадаткова абвінавачваюцца па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.

Паводле артыкула 287, стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання, кіраўніцтва альбо ўдзел у ім караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Сярод 16-ці вядомых нам асобаў значацца:

Абрамаў Аляксей  

Бяляўскі Андрэй  

Данілаў Віктар  

Дундукоў Андрэй  

Зімніцкі Аляксандр  

Кавальчук Іван  

Комлік-Ямацін Андрэй  

Лазоўскі Міраслаў  

Мароз Віктар  

Новік Дзмітрый  

Палтаржыцкі Яўген  

Пашкевіч Цімур  

Румянцаў Уладзімір  

Стрыбульскі Сяргей  

Фёдараў Уладзімір  

Яўдаха Алесь

Пералічаныя асобы, а таксама кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў, яго сын Ян Міхалькоў і Сяргей Кунцэвіч утрымліваюцца пад вартай: шасцёра - у СІЗА КДБ і 13 - у СІЗА-1. Усім афіцыйна прад’яўлены абвінавачванні па частцы 3 артыкула 293 КК. 

Крыніца: Вядомы імёны 16-ці патрыётаў у справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання