Абутак Арцёма Троіцкага. У Мінску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты быў затрыманы малады чалавек, які хацеў разгарнуць там плакат.

“Да хлопца, які спрабаваў седзячы каля ГУМа разгарнуць плакат адразу ж падыйшоў чалавек у цывільным і катэгарычна забараніў гэта рабіць“, – паведамляюць праваабаронцы.

Пазней сталі вядомыя акалічнасці затрымання і прозвішча юнака. Гэта Арцём Троіцкі.

Затрымалі Арцёма на станцыі метро. Калі ён набываў жэтон для паездкі, людзі ў цылывільным  адвялі яго ў дзяжурны пакой міліцыі, дзе звычайна даглядаюць рэчы. Адтуль ён не выйшаў.

Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?

Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў прайшоў 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа.

Крыніца: Каля сталічнага ГУМа вечарам 5 чэрвеня затрымалі Арцёма Троіцкага