У Мінску на праспекце Незалежнасці, каля Dana Mall, з'явіўся першы пікет за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, піша TUT.BY.

Раней у «Белай Русі» распавядалі, што ініцыятыўная група дзеючага прэзідэнта ў пікетах не бачыць сэнсу і абрала «іншую тактыку».

"Мы не лічым, што на сённяшні дзень пікет па зборы подпісаў-гэта оптымум. Можна стаяць да бясконцасці: людзі ходзяць без пашпартоў. У нас у кожным раёне ёсць грамадская прыёмная, у якую можна прыйсці і паставіць подпіс", - тлумачылі TUT.BY у "Белай Русі".

Пікет і палаткі да яго выстаўляюць Федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ і "Белая Русь".

— Чаргу трэба заняць, у 16.20 пачнуць, — кажа салідны мужчына ў касцюме двум жанчынам.

— Чарга ў 16.20 прыйдзе? — удакладнілі журналісты TUT.BY.

— Так, — адказаў мужчына.

Але чарга да падпісных лістоў ўстала ўжо ў 16.10. Мужчына ў касцюме да яе далучыўся.

У чэргах да падпісных лістоў шмат моладзі і мужчын у касцюмах, жанчын у офіснай вопратцы, піша TUT.BY.

Паведамляецца, што на пікет прыехалі журналісты дзяржаўнага тэлебачання БТ. Гэта першы выпадак, калі яны з'явіліся на выбарчым пікеце ў Мінску.

"Радыё Свабода" вядзе жывую трансляцыю з пікета:

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: "Чарга ў 16.20 прыйдзе?" Першы пікет Лукашэнкі ў Мінску Відэа