У Гродне падчас збору подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай затрымалі валанцёра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Кнігу. Куды яго павезлі і якая падстава для затрымання - пакуль невядома.

Уладзіміра садзяць у мікрааўтобус людзі ў цывільным
Уладзіміра Кнігу садзяць у мікрааўтобус людзі ў цывільным

Таксама затрымана Вольга Каракіна - каардынатарка ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па Гарадзеншчыне. Яе міліцыя забрала з мінірынка на вуліцы Паповіча. Яна там працавала. Вольга Каракіна - дзяўчына затрыманага па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў Зміцера Фурманава.

kariakina.jpg
Вольга Каракіна

Будзе дапаўняцца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Затрыманні сябраў і валанцёраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гродне Дапоўнена