У Наваполацку ў дачыненні да Алены Радзьковай, сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3. арт. 23.34 КаАП з-за таго, што падчас збору подпісаў на пікеце выкарыстоўваўся плакат "Стоп прусак", "Тапачная рэвалюцыя", "Зыходзь народ Прыйшоў" і інш. Суд адклаў разгляд адміністрацыйнай справы да 15 чэрвеня "для вывучэння матэрыялаў справы".

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Reuters
Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Reuters

Пры гэтым, каля дома другога ўдзельніка перадвыбарчага пікету Андрэя Зуева дзяжурылі цягам 1,5-2 гадзін два супрацоўніка міліцыі.

Нагадаем, раней Алену Радзькову прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірным сходзе 29 красавіка. Тады жанчыну аштрафавалі на 8 базавых велічынь (216 беларускіх рублёў).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: За плакат на перадвыбарчым пікеце Алену Радзькову будуць судзіць