Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы ў Гродне. Фота TUT.BY Па інфармацыі ад нявесты затрыманага разам з Сяргеем Ціханоўскім аператара Вяргілія Ушака, пасля 19.00 1 чэрвеня, усім затрыманым па факту інцыдэнта ў Гродне 29 траўня мусіць быць прад'яўлены абвінавачванні ў межах распачатай крымінальнай справы. "Вясна" публікуе звесткі, якія на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Что вядома на вечар 1 чэрвеня?

29 траўня у Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Краіна для жыцця”  Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце. Затрыманне адбылося пасля таго, як некалькі жанчын спрабавалі стварыць канфліктную сітуацыю. Інцыдэнт скончыўся ўмяшальніцтвам міліцыі, дэманстрацыйным падзеннем суапрцоўніка міліцыі на зямлю і затрыманнем Ціханоўскага і іншых удзельнікаў пікету АМАПам. Частку затрыманых пазней вызвалілі.

У Гродне затрымалі блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў. Спіс абнаўляецца

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця".

30 траўня Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў сувязі з інцыдэнтам у Гродне следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (па арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Вечарам таго ж дня стала вядома, што Сяргея Ціханоўскага, а таксама яшчэ сем затрыманых перавезлі з Гродна ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. 

Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе

Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

31 траўня праваабарончая супольнасць Беларус выступіла з заявай аб прызнанні Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Ціханоўскага і спынення крымнальнага пераследу ў дачыненні да яго, а таксама вызвалення і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іншых затрыманых у Гродне грамадзян, калі яны непасрэдна не здзяйснялі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні Сяргея Ціханоўскага палітвязнем

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

1 чэрвеня стала вядома пра затрыманне ўдзельнікаў каманды праекту "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна. Па папярэдняй інфармацыі, Сярогіна пазней адпусцілі, а Арцём затрыманы Ленінскім аддзелам унутраных спраў Гродна на 3 сутак у межах крымінальнай справы. Але якой менавіта справы - пакуль невядома. 

Увечары 1 чэрвеня стала вядома, што ў гродзенскай кватэры аднаго з затрыманых Уладзіміра Навуміка праходзіць вобшук. 

Таксама невядомы людзі забралі адну з машын, на якой прыехала ў Гродна каманда Сяргея Ціханоўскага. Машына належыць гомельскаму актывісту Уладзіміру Кузняцову, які даў яе у часовае карыстанне Ціханоўскаму. Уладзімір напісаў заяву пра ўгон яго аўто. 

Спіс затрыманых у межах крымінальнай справы па арт. 364 КК РБ:

1. Ціханоўскі Сяргей

2. Разнічэнка Яўген

3. Фурманаў Зміцер

4. Навумік Уладзімір

5. Ушак Вяргілій

6. Арановіч Аляксандр (верагодна)

Імёны і прозвішчы яшчэ дваіх фігурантаў справы праваабаронцам невядомы дагэтуль.

Таксама высвятляецца, у межах якой канкрэтна крымінальнай справы затрыманы Арцём Сакаў.

Крыніца: У чаканні абвінавачванняў. Што вядома пра крымінальную справу Ціханоўскага і яго паплечнікаў?