Назіральніца з Верхнядзвінску Валянціна Болбат. Фота Еўрарадыё Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат распавяла, як складваецца выбарчая сітуацыя ў Верхнядзвінску.

Яна адзначае, што на дадзены момант збор подпісаў вядзе толькі ініцыятыўная група дзеючага прэзідэнта, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс.

“У калектыке ЖКГ, пра што распавёў рабочы арганізацыі, у якім было праведзена папярэдняе апытанне на магчымаць падпісацца за Лукашэнку, з 30 чалавек даў згоду толькі адзін. З боку зборшчыка паступіла, у даволі пагражальнай форме, папярэджанне, што "прыедзе прадстаўнік з райвыканкаму, і там паглядзім". На дадзены момант такой сустрэчы не адбылося”, - адзначае Валянціна Болбат.

Ёсць у раёне і прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, але збор подпісаў яны яшчэ не распачыналі.

Пікетаў па зборы подпісаў не ладзіць ніхто.

Акрамя таго, назіральніцы стаў вядомы выпадак звальнення супрацоўніцы раеннага краязнаўчага музея з-за рэзкіх каментарыяў у сацсетках пра сітуацыю ў раёне і крытычных ацэнак некаторых падзей.

“Гэта пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, аб чым былі папярэджаныя работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці, бо некаторыя з іх актыўна выказвалі сваю пазіцыю ў сацсетках, у тым ліку і па пытаннях выбараў”, - распавяла Валянціна Болбат.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Як развіваецца электаральная кампанія ў Верхнядзвінску?