Сёння, 26 траўня, у судзе Ленінскага раёна горада Брэста распачаўся судовы працэс над праваабаронцам Раманам Кісляком. Суд над ім распачынаўся яшчэ 14 траўня, але пераносіўся. Вінавацяць Кісляка ў несанкцыянаваным удзеле ў масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэьце “кармленне галубоў”). Але праваабаронца падкрэслівае, што быў на гэтых сходах у якасці менавіта назіральніка, а не ўдзельніка.

Раман Кісляк падчас судовага паседжання. Фота: Уладзімір Вялічкін
Раман Кісляк падчас судовага паседжання. Фота: Уладзімір Вялічкін

Справу Рамана Кісляка разглядае суддзя Семянчук. А сведкай выступае міліцыянт Андрэй Валасюк (які дарэчы выступаў і сведкай на паседжанні праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна).

Сведка Андрэй Валасюк
Сведка Андрэй Валасюк

На судзе Раман Кісляк хадайнічаў аб далучэнні да матэрыялаў справы яшчэ адну скаргу, дзе указвае на парушэнне сваіх правоў: яго адвольна затрымалі, яму не давалі сустрэцца з адвакатам і дэзынфармавалі яго. Маці Кісляка Розе не паведамлялі, дзе знаходзіцца яе сын. Само затрыманне Раман Кісляк лічыць гвалтоўным знікненнем, а таксама падкрэслівае яго прэвентыўны характар — бо менавіта з-за яго Кісляк не змог падаць дакументы на рэгістрацыю прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзідэнты. Праваабаронца патрабуе высвятлення, хто яго затрымліваў і па якой прычыне.

Хадайніцтва прынятае і будзе ўлічана пры прыняцці рашэння.

Таксама Раман Кісляк узгадаў на судзе, як яго затрымлівалі (было шэта 8 траўня пасля шэсця “кармлення галубоў” у Брэсце) за нібы непадпарадкаванне супрацоўнікам органаў.  Па словах праваабаронцы, да яго падышлі супрацоўнікі і сказалі, што таго трэба запытаць у машыне. Праваабаронца прапанаваў гэта зрабіць на лавачцы. Але тыя не пагадзіліся — і ўзялі таго пад рукі і пацягнулі да машыны. Раману Кісляку стала кепска, яго ногі падкасіліся. Гэта і паслужыла прычынай непадпарадкавання.

Таксама праваабаронца яшчэ раз падкрэсліў, што не ўдзельнічаў у шэскі 8 траўня, а ажыццяўляў маніторынг:

“Мая задача — фіксаванне затрыманняз падчас масавых мерапрыемстваў. Удзельнічаць у мерапрыемствах я не магу паводле правілаў праваабаронцаў”.

Рухаўся Раман Кісляк паралельна з калонай, а не знутры яе. Міліцыя пры гэтым не ўмешвалася і не папярэджвала аб адказнасці ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Крыніца: У Брэсце судзяць праваабаронцу Рамана Кісляка