Юрый Уласаў. Фота "Гомельскай Вясны" Асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім у Гомелі Юрый Уласаў мусіў выйсці 22 траўня ў 18.35 з гомельскага ІЧУ, але, са словаў яго жонкі Юліі, якой патэлефанавалі супрацоўнікі ІЧУ, ён будзе адбываць яшчэ 15 сутак за ўдзел у іншым несанкцыянаваных масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП РБ). Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёну Гомля.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", актывіст і фактычны лідар акцый «Прагулкі па набярэжнай, ці кармленне галубоў» Юрый Уласаў быў затрыманы 7 траўня пасля акцыі салідарнасці з арыштаваным блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая адбылася на «нулявом кіламетры» у цэнтры Гомля. 20 удзельнікаў акцыі былі затрыманы АМАПам і міліцыяй. Каля 10 чалавек былі пакараны штрафамі і суткамі, некаторыя ўдзельнікі яшчэ чакаюць суду.

Акцыі «Прагулкі па набярэжнай» пачалі адбывацца ў Гомлі з канца лютага бягучага году з ініцыятывы блогера Сяргея Ціханоўскага. Кожную нядзелю некалькі дзясяткаў гамельчукоў у 12.00 збіраліся спачатку на набярэжнай, а потым каля «Белтэлекаму», абмеркоўвалі бягучую грамадска – палітычную, ды эканамічную сітуацыю, прэзідэнцкія выбары, размаўлялі з журналістамі. Юрый Уласаў удзельнічаў амаль ва ўсіх акцыях. 

«Улады не хочуць каб у крытычны час лідар меркаванняў, чалавек, які здольны весці за сабой людзей заставаўся на свабодзе, – мяркуе праваабаронца Леанід Судаленка. – З гледзішча правоў чалавека, безумоўна – гэта дыскрымінацыя чалавека, грубае парушэнне ягоных правоў на мірныя сходы і свабоднае выказванне свайго меркавання. Пераслед пост – фактум за ўдзел у мірных сходах паказваюць слабасць рэжыму, моцная ўлада такое не робіць».

Крыніца: Гомельскі актывіст Юрый Уласаў на волю так і не выйшаў. Ён атрымай яшчэ 15 сутак