У пятніцу, 15 мая, а 11 гадзіны супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра магілёскага аддзялення "Вясны" Сашу Райкана (Алеся Буракова). Яго затрымалі на кватэры, дзе ён жыў. Супрацоўнікі міліцыі павезлі праваабаронцу ў Ленінскае РАУС Магілёва. Імаверна, яго будуць апытваць па акцыям, якія праходзілі ў Магілёве 5 і 6 траўня. 

Вядома, што супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Сашу Райкана яшчэ з 8 траўня. Раней двое сутак (з раніцы 8 траўня да ночы з 9 на 10 траўня) невядомыя людзі ў цывільным адзенні дзяжурылі пад будынкам, дзе знаходзіўся Райкан. Цікавіліся праваабаронцам і супрацоўнікі міліцыі ў затрыманага журналіста Александра Буракова.

Нагадаем, 8 траўня таксама быў затрыманы праваабаронца і журналіст "Магілёўскай вясны" Аляксандр Буракоў. Яго затрымалі 8 траўня каля суда, дзе ён збіраўся ажыццяўляць маніторынг. Выходныя ён правёў у ІЧУ. 12 траўня суд Ленінскага раёну Магілёва абвінаваціў праваабаронцу ў 2-хвілінным удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і асудзіў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна” патрабуе неадкладна вызваліць затрыманага Аляксандра Буракова і спыніць яго пераслед ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю.

Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

Заява Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Крыніца: Затрыманы праваабаронца "Вясны" Саша Райкан