Васіль Курушын на пікеце ў 2019 годзе. Фота: mspring.online У Магілёве ў другой палове дня 14 траўня затрыманы актывіст Народнай грамады Васіль Курушын.

Па інфармацыі праваабаронцы “Вясны” Барыса Бухеля, Курушына даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, на тэлефанаванні ён болей не адказваў.

Прычына затрымання пакуль дакладна невядомая: хутчэй за ўсё за акцыі, звязаныя з з блогерам Ціханоўскім, а магчыма і “за кармленне галубоў”.

Пазней ягоная жонка паведаміла, што заўтра з 10 да 11 гадзін яго адвязуць у суд Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе будзе разглядацца ягоная адміністрацыйная справа.

У мінулым годзе Васіль Курушын вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на парламенцкія выбары, праводзіў пікетаванні і атрымаў некалькі папярэджанняў.

Крыніца: Магілёў: затрыманы паплечнік Статкевіча Васіль Курушын, суд - заўтра