У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу горада на акцыю па "кармленні галубоў". Таксама суды чакаюцца над праваабаронцамі Раманам Кісляком і Уладзімірам Вялічкіным. Цікава, што многіх днямі судзілі ўжо паводле артыкула 23.34 КаАП, але пасля суда, дзе ім прысуджалі вялікія штрафы, іх зноўку затрымлівалі і адвозілі ў ІЧУ. Сярод такіх — праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, праваабаронца Раман Кісляк, актывісты Дзяніс Малышэнка, Валеры Фамінскі, Уладзімір Мароз, Віталь Казак. У 11:00 адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы паводле артыкула 23.34 КаАП актывіста Уладзіміра Мароза. Суд Ленінскага раёна аштрафаваў актывіста на 30 базавых велічыняў (810 рублёў). 

Віталь Казак у судзе 12 траўня 2020 года. Фота: «Белсат»
Віталь Казак у судзе 12 траўня 2020 года. Фота: «Белсат»

У судзе Ленінскага раёна Брэста 14 траўня ў 14:30 прызначаны суд над праваабаронцам Раманам Кісляком. Суддзя — Аляксандр Семянчук. 12 траўня суд аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (810 рублёў), але пасля суда зноў адвезлі ў ІЧУ.

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.

Трэці дзень судоў у Брэсце

У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер, часта — над аднымі і тымі жа людзьмі.

Крыніца: У Брэсце працягваюцца суды над актывістамі