Сёння, 7 мая, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста прайшло судовае паседжанне над грамадскім актывістам Андрэем Неўдахам. Па рашэнню суддзі Куроўскага актывіст атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па ч. 1 арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Нагадаем, трэцяга мая, на чарговай акцыі “кармлення галубоў”, актывіст ішоў на чале калоны праціўнікаў завода АКБ са сцягам горада Брэста ў руках. Акрамя гэтага, Андрэй Неўдах выкрыкваў лозунгі “Свабоду актывістам”, “Я супраць адвольных затрыманняў” (што тычылася затрыманых і арыштаваных раней Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка). Падчас судовага паседжання актывист віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе яму права адкрыта выказваць свае перакананні і думкі.
Крыніца: Удзельніку акцыі супраць АКБ Андрэю Неўдаху прысудзілі штраф