Youtube-блогер Сяргей Пятрухін (“Народны рэпарцёр”, “Youtube-дэпутаты”) затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта дзяжурны ІЧУ паведаміў праваабаронцу “Вясны” Уладзіміру Вялічкіну. Максімальны тэрмін, які можа Пятрухін правесці да суда ў ізалятары – трое сутак.
За што менавіта затрыманы Пятрухіна, ці складзены на яго пратакол – дагэтуль невядома.
З блогерам абарвалася сувязь днём шостага траўня. Да гэтага ён паспеў паведаміць, што збіраецца на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які быў затрыманы ў той жа дзень. Некалькі гадзін пра Пятрухіна не было нічога вядома.
Увечары блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON) падчас свайго стрыму паведаміў, што Пятрухін быў затрыманы АМАПам у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна. У Пухавіцкім РАУС паведамілі, што Пятрухін завезлі ў Брэсцкі УУС, але там адмаўлялі, што ён знаходзіцца ў іх.
Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін
Таксама ў Брэсце ўчора ўвечары на плошчы Леніна каля 7 міліцыянтаў затрымалі двух мужчын і дзвюх жанчын. У дадзены момант высвятляецца лёс затрыманых.
Крыніца: Блогер Сяргей Пятрухін змешчаны ў берасцейскі ізалятар да суда