Андрэй Кудзік. Фота з Facebook Жыхара Вілейкі Андрэя Кудзіка хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ён пачаў кожную нядзелю выходзіць на Цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

Актывісту ўручыли позву ў мясцовы РАУС на сёмага траўня, 14.00. У позве пазначана, што ў дачыненні да Кудзіка будзе распачаты адміністрацыйны працэс, то бок выклікаюць яго для складання пратакола адміністрацыйнага правапарушэння. Міліцыянты паведамілі актывісту, што падставай сталі публікацыі ў яго сацыяльных сетках фотаздымкаў з нядзельных акцый па "кармленні галубоў" у Вілейцы.

Цягам апошніх некалькіх тыдняў да акцый па "кармленні галубоў" далучыліся новыя гарады Беларусі. Так, у апошнюю нядзелю такія акцыі прайшлі не толькі ў Брэсце, але і ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Віцебску, Пінску, Вілейцы, Маладэчна, Светлагорску. У Пінску акцыя не абыйшлася без затрыманняў, і ў пятніцу восьмага траўня аднаго з удзельнікаў чакае суд.

За нядзельную акцыю па "кармленні галубоў” у Пінску будуць судзіць

У Пінску восьмага траўня ў 10.00 у раённым судзе адбудзецца суд над удзельнікам “кармлення галубоў” – акцыі салідарнасці з экаактывістамі Берасця.

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Вілейскага актывіста, які выходзіць на акцыі салідарнасці з берасцейцамі, выклікаюць у міліцыю